У беларускіх садах небывалы ўраджай яблыкаў

21 августа 2018

Фактычна, як гульня ў рулетку для садоўнікаў - гэта чаканне яблычнага ўраджаю. Летась выпала зеро. Затое ў гэтым - у беларускіх садах проста небывалы ўраджай яблыкаў. Пад цяжарам сакавітых пладоў прагінаюцца галінкі. Частка яблычнага багацця сыдзе на хатняе варэнне, кампоты, сокі. І зараз як ніколі актуальнае пытанне збыту. Бо на лішках ураджаю можна зарабіць. Перапрацоўчыя прадпрыемствы ўжо пачалі сезон прыёму яблыкаў. Колькі каштуюць вітаміны? Даведвалася Марына Раманоўская.