У Беларусі завяршаецца сяўба ранняй ярыны

5 мая 2018

Ужо засеяна амаль 95 % плошчаў. Такія лічбы Мінсельгасхарча.

Сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса праведзена на плошчы 963 тысячы гектараў. Работы завершаны ў Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Масавая сяўба заканчваецца ў Гродзенскім і Гомельскім рэгіёнах. Тут засталося засеяць каля 1 % плошчаў, у Віцебскай - яшчэ чвэрць. Дарэчы, у Беларусі ўжо завяршылася сяўба цукровых буракоў.