У Беларусі пачаў працаваць гарантыйны фонд па падтрымцы прадпрымальніцтва

4 апреля 2019

Малому і сярэдняму бізнесу стане прасцей атрымаць крэдыт. У Беларусі пачаў працаваць гарантыйны фонд па падтрымцы прадпрымальніцтва. Зараз прадстаўнікі бізнесу, звяртаючыся па крэдыт у банк, могуць не мець закладу на ўсю неабходную суму. А ў якасці гарантый скарыстацца даручальніцтвам фонду, які падасць заклад у эквіваленце 60% ад сумы крэдыту. Астатнюю частку забяспечыць кліент. Пагадненне з фондам ужо падпісала тры банкі.

Аляксандр Клачко, намеснік старшыні праўлення ААТ "Банк Дабрабыт": "Даручальніцтва прадугледжана як для фінансавання адваротнага капіталу, так і для фінансавання капітальных выдаткаў. Што, вядома, вельмі істотна памяншае нагрузку суб'ектаў па падаванні разнастайных відаў забеспячэння. Для нас, як для банка - гэта яшчэ адзін стымул, для таго, каб нарошчваць нашы аб'ёмы падтрымкі бізнесу і прапаноўваць новыя сэрвісы і паслугі для кліентаў, якія інсуюць, і патэнцыяльна новых кліентаў".

Плануецца, што ўжо сёлета банкі сумесна з Фондам фінансавай падтрымкі па новых правілах змогуць выдаць крэдытаў на 20 млн рублёў і закладаў на 12 мільёнаў.