У Беларусі запрацуе новы механізм фінансавага аздараўлення праблемных сельгаспрадпрыемстваў

2 октября 2018

Указ сёння падпісаў Прэзідэнт. У прыватнасці, у дачыненні такіх арганізацый выключаная судовая працэдура банкруцтва. Мясцовая ўлада атрымлівае паўнамоцтвы праводзіць аздараўленне ў дасудовым парадку. Работнікі могуць разлічваць на захаванне працоўных адносін нават у выпадку перадачы праблемнай гаспадаркі ў арэнду або давернага кіравання. Лягчэйшай стане і фінансавая нагрузка даўжнікоў. Прадугледжаная адтэрміноўка на тры гады, а растэрміноўка - на 5 гадоў. Акрамя таго, працэнтныя стаўкі па крэдытах могуць быць паніжаныя да 1,5% гадавых.

Указ накіраваны на ўкараненне прагрэсіўных форм кіравання гаспадаркамі, забеспячэнне іх эфектыўнай дзейнасці.