У Беларусі запусцілі першы магістральны нафтапрадуктаправод

16 января 2019

Першы магістральны нафтапрадуктаправод Наваполацк - Фаніпаль зменшыць на чвэрць кошт транспарціроўкі паліва. Сёння комплекс пачаў працаваць у поўным аб'ёме. Гэта стратэгічны праект для ўсёй галіны. Ён звязаў найбуйнейшыя ў краіне нафтаперапрацоўчы завод і базу для захоўвання паліва.

Магістраль дазволіць пастаўляць у Фаніпаль да мільёна тон аўтамабільнага паліва за год і забяспечваць не толькі сталічны рэгіён, але таксама Брэсцкую і асобныя рэгіёны Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.