Гаворка ідзе аб прыцягненні прыватнага капіталу ў развіццё інфраструктуры краіны. Беларусь ужо атрымала пацверджанне ад міжнародных фінансавых інстытутаў у падтрымцы выбраным праектам. У першую групу патрапілі рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі М10 і будаўніцтва Бешанковіцкай гідраэлектрастанцыі.
Аляксандр Забароўскі, першы намміністра эканомікі:
"Гэта пытанні дарог, дзіцячых садоў, праекты ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, ачышчальныя збудаванні ў тых гарадах, дзе яны сёння найболей неабходныя. Наступны пакет - гэта 100 самых неабходных праектаў, якія адабралі дзяржорганы, адабралі рэгіёны агульным аб'ёмам каля 3 млрд долараў, яны ідуць за пілотнымі праектамі. І, вядома, нацыянальны інфраструктурны план будзе абнаўляцца, ён будзе ўключаны ў сістэму дзяржаўнага планавання і прагназавання, якая ў нас існуе, каб тыя дзяржпраграмы, якія мы распрацоўваем на наступную пяцігодку, уключалі магутны інфраструктурны раздзел".
Плануецца, што да канца года ў Беларусі будзе прыняты закон аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве. Дакумент пазначыць выразныя правілы ўзаемадзеяння дзяржавы і прыватнага інвестара на ўсіх этапах рэканструкцыі альбо будаўніцтва таго ці іншага аб'екта.













