У Беларусі ўводзяцца новыя правілы фарміравання цэн

3 февраля 2015

У прыватнасці, на ўвезеныя пасля 18 снежня імпартныя тавары дазваляецца павелічэнне на працэнт змены курсаў валют на біржы. Фарміраванне кошту лякарстваў, вырабаў медыцынскага прызначэння і медтэхнікі здзяйсняецца, як і раней, у адпаведнасці з указам Прэзідэнта. Для нагляду за цэнаўтварэннем гандлёвая інспекцыя прадоўжыць кантрольныя рэйды.

Таксама напярэдадні стала вядома, што Міністэрства гандлю прадоўжыла працэдуру рэгістрацыі і перарэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання ў гандлёвым рэестры. Прынята рашэнне не прымаць ніякіх мер адказнасці да 1 красавіка.