У Беларусі ўводзіцца ўтылізацыйны збор з легкавых і грузавых аўтамабіляў

1 марта 2014

З гэтага дня ў Беларусі ўводзіцца ўтылізацыйны збор з легкавых і грузавых аўтамабіляў. Базавая стаўка будзе такая ж, як і ў Расіі. Памер збору на адносна новы асабісты аўтатранспарт складзе 2 000 расійскіх рублёў, для аўтамабіля старэйшага як тры гады - 3 000. Утылізацыйны збор не будзе распаўсюджвацца на сельскагаспадарчую тэхніку і на беларускіх аўтавытворцаў.