У Беларусі ўведзены мараторый на рост цэнаў перад Новым годам

10 декабря 2015

Адпаведныя загады сёння Мінгандлю давёў да ўсіх галіновых міністэрстваў і канцэрнаў краіны. У ведамстве адзначылі, што да парушальнікаў будуць прымяняцца строгія меры адказнасці. Аналагічную забарону на павышэнне цэнаў у пераднавагодні перыяд уводзілі і летась. Прадукты і не толькі не павінны былі даражэць да 15-га студзеня па ўсёй краіне. Таксама ў Мінгандлю нагадалі прадаўцам аб правілах афармлення зніжак. Яны павінны вызначацца ад рознічнай цаны, а не ад гандлёвай надбаўкі. Акрамя таго, пры размяшчэнні такой інфармацыі на вітрынах неабходна пазначаць ніжнюю мяжу зніжкі, а не толькі максімум, які, як правіла, выкарыстоўваюць для прыцягнення кліентаў.