У Беларусі сёння змяняецца Банкаўскі кодэкс

29 октября 2018

Паводле новых правіл, фінансавыя ўстановы зараз не могуць у аднабаковым парадку карэкціраваць працэнтную стаўку па ўкладах і крэдытах у горшы бок для спажыўца. Змяненне ставак магчымае толькі пры пагадненні бакоў. Таксама датэрміновае пагашэнне спажывецкіх крэдытаў будзе праходзіць без аплаты няўстоек і штрафаў.

Аляксандр Цімашэнка, прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусі: "У абноўленым Банкаўскім кодэксе замацаваны цэлы шэраг палажэнняў, якія накіраваныя на значнае ўзмацненне абароны інтарэсаў нашых грамадзян, якія з'яўляюцца спажыўцамі фінансавых паслуг".

Змяненні кранулі і дадатковыя паслугі. Інфармацыя аб умовах крэдытавання стала бясплатнай. З пазнакай "бязвыплатна" таксама адкрыццё банкаўскага рахунку, на які залічаць пазыку. Бясплатным стаў і разгляд заявы на крэдыт.