У Беларусі ўступае ў сілу абноўлены закон "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі"

30 июля 2018

Выносіць вердыкт паводле новых правілаў будуць з трэцяга жніўня. Асаблівая ўвага да прадпрыемстваў, у якіх значная вага на рынку ў сваім сегменце. Каб не было штучнага завышэння цэн для пакупнікоў і прыніжэння для пастаўшчыкоў сыравіны. У разлік бяруцца выдаткі на вытворчасць і цэны на тавары ў іншых рэгіёнах Беларусі або краінах-суседках. Бізнесменаў за выкарыстанне, напрыклад, свайго дамінуючага становішча, будуць караць рублём не адразу. Спачатку папярэдзяць. Бо штраф - да 10 % гадавой выручкі прадпрыемства.

У залежнасці ад віду парушэння, МАРГ вызначыць тэрміны яго ўхілення. Само ж расследаванне ў сярэднім зойме да трох месяцаў. Абноўлены антыманапольны закон Беларусі - ва ўнісон заканадаўству ЕАЭС, таксама ўлічылі і свой вопыт разгляду спраў у МАРГ.