Распрацоўкі нашых навукоўцаў актыўна выкарыстоўваюць аграрыі. Зараз у краіне ў разгары пасяўная. Палова шляху пройдзена. Усяго плануецца пасеяць збожжавыя на плошчы амаль паўтара мільёна гектараў. Стаўка на азімыя культуры не выпадковая - яны больш паспяхова пераносяць маразы. Так, у гаспадарцы "АСБ-Агра Цяцерына" Круглянскага раёна ў дзень засяваюць да 80 га раллі, працуючы фактычна кругласутачна. На ўзмоцнены рэжым працы ў полі пераведзены многія гаспадаркі рэгіёна.
Гаспадаркі рэгіёна цалкам забяспечаны ўдабрэннямі, у тым ліку калійнымі пад сяўбу азімых.













