У Беларусі ў пяцігадовай перспектыве плануецца знізіць энергаёмістасць ВУП не менш як на 2 %

29 апреля 2016

Такую задачу перад эканомікай краіны ставіць новая дзяржпраграма "Энергазберажэнне", распрацаваная да 2020 года. Дакумент робіць стаўку на ўкараненне новых тэхналогій, энергазберагальных матэрыялаў і абсталявання ва ўсіх галінах эканомікі, а таксама развіццё менш энергаёмістых вытворчасцяў і будаўніцтва энергаэфектыўнага жылля. Акрамя таго, за гэты час у Беларусі пачне працаваць сістэма разлікаў па індывідуальных прыборах уліку цеплавой энергіі. Падлічана, што дамы, абсталяваныя такімі прыборамі, спрыяюць эканоміі цяпла як мінімум у 10 % у параўнанні з тымі, дзе разлік не праводзіцца, нягледзячы на наяўнасць лічыльнікаў.

Міхаіл Малашэнка, дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Беларусі: "Мы выйдзем з прапановай, каб дамы, у якіх усталяваны прыборы індывідуальнага ўліку цяпла, праводзіўся па іх разлік. Таксама мы плануем укараненне такога новага кірунку, як сістэма АСКУЭ-быт, якая дазволіць у рэжыме рэальнага часу кантраляваць спажыванне цеплавой, электраэнергіі, гарачага і халоднага водазабеспячэння, а таксама прыроднага газу. Гэтая сістэма дазволіць выключыць такі негатыўны фактар у разліках за энергарэсурсы перад энергазабяспечвальнымі арганізацыямі, як касавы разрыў. Таксама дазволіць аператыўна здымаць інфармацыю і выстаўляць справядлівыя рахункі спажыўцам энергарэсурсаў".

Сёння сістэма ўкаранёна на асобных аб'ектах жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ў асноўным кантралюе спажыванне электраэнергіі. Але ў будучыні аўтаматычны збор звестак забяспечаць таксама для вады, прыроднага газу і цеплавой энергіі.