У Беларусі ў гэтым сезоне плануюць атрымаць не менш чым 8,5 мільёна тон збожжа

16 марта 2021
Разлікі на будучы ўраджай. У Беларусі ў гэтым сезоне плануюць атрымаць не менш чым 8,5 мільёна тон збожжа. Аграрыі ўжо рыхтуюць тэхніку, угнаенні і насенне для старту палявых работ. Аднымі з першых выходзяць машыны для падкорму азімых культур, а як толькі глеба прагрэецца, пачнецца сяўба ярыны. Дарэчы, на ўзбраенні на мехдварах і энерганасычаныя трактары. У Мінскай вобласці іх больш за 1 300. Так, у гаспадарцы "Кляновічы" Крупскага раёна машыны ўжо гатовы да працы. 

Дапрацаваць, высушыць і якасна захаваць ураджай дапамогуць зернесушыльныя комплексы беларускай вытворчасці

Выпускаюць іх на заводзе "Амкадор" у Крупках. Мінская вобласць на гэты сезон закупіла 26 прыстасаванняў. Цікавасць да нашай прадукцыі праяўляюць  у Расіі, Казахстане і краінах Балтыі.