Аб гэтым сёння журналістам заявіў Міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Гэта чарговы крок да таго, каб у аптэках роўна палова прэпаратаў былі айчыннымі. Большасць з гэтых лякарстваў - аналагі замежных. Яны цалкам адпавядаюць і рэцэптуры, і якасці імпартных. Розніца толькі ў кошце: кошт замежных прэпаратаў на парадак вышэйшы. Тым не менш, падкрэслівае міністр, выбар застаецца за пакупніком. І ніякіх адміністрацыйных рычагоў уздзеяння ў гэтым пытанні не было і быць не можа.
Васіль Жарко, Міністр аховы здароўя Беларусі: "У аптэках ёсць і будзе забяспечаны поўны асартымент як нашай, так і імпартнай вытворчасці. Праца аптэкара павінна быць накіраваная на забеспячэнне лякарствамі даступнымі. І таму яны павінны быць бяспечныя. Бяспека нашых лякарстваў пацвярджаецца нашай лабараторый - спачатку заводская, пасля - рэспубліканская".
Сёння на прэс-канферэнцыі гаварылі таксама аб інфарматызацыі паліклінік. Ужо сёлета ў сталіцы, а пасля і ў рэгіёнах будуць выпісваць электронны рэцэпт. Ад папяровых у перспектыве плануюць адмовіцца. Будзе створаная спецыяльная праграма, якая звяжа паліклінікі і аптэкі. І ў камп'ютары фармацэўта аўтаматычна будзе з'яўляцца інфармацыя аб патрэбным рэцэпце канкрэтнаму пацыенту.













