У Беларусі сёлета можа з'явіцца яшчэ адна крыптавалютная біржа

28 января 2019

Аб планах на яе стварэнне напярэдадні ў "Галоўным эфіры" распавёў старшыня праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч. Такі крок з'яўляецца часткай генеральнага курсу найбуйнейшага банка краіны на лічбавізацыю, высокую тэхналагічнасць і перспектыўныя рашэнні.

Віктар Ананіч, старшыня праўлення ААТ "АСБ Беларусбанк":

"Мы ставім сабе амбіцыйныя задачы і ўсведамляем, што праекты ў галіне лічбы будуць насіць фактычна эксклюзіўны характар, ужо сыходзіць той час, калі быў прадукт на ўсе выпадкі жыцця. Распрацоўваецца магчымасць арганізацыі біржавой пляцоўкі па гандлі крыптавалютамі. Зараз мы займаемся гэтым пытаннем, акрамя таго, мы працуем з аператарамі мабільнай сувязі па пашырэнні рознага роду паслуг, літаральна праз некалькі месяцаў будзем праводзіць эмісію віртуальнай карты".

Нагадаем, у студзені кампанія "Карэнсі Ком" абвясціла аб запуску першай беларускай крыптабіржы з моманту прыняцця дэкрэту № 8. Гэта першы такі праект у СНД. Згодна са словамі арганізатараў, крыптабіржа можа стаць эфектыўным інструментам для прыцягнення інвестараў у краіну. Толькі за першы тыдзень яе працы заяўкі на рэгістрацыю падалі каля 40 тысяч чалавек, амаль палова з іх інвестары з Расіі.