У Беларусі ўпэўненыя ў доўгатэрміновым і эфектыўным развіцці супрацоўніцтва з Кітаем

21 сентября 2018

Пра гэта заявіў Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з членам пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая Чжаа Лэцзі. Спікер адзначыў, што наша краіна многаму вучыцца ў КНР, імкнецца пераймаць вопыт і ў ліку першых падтрымала глабальны праект "Адзін пояс - адзін шлях". Чжаа Лэцзі адзначыў, што Беларусь і Кітай - сябры і добрыя партнёры, якія заўсёды аказваюць адзін аднаму шчырую дапамогу.