У Беларусі павялічваецца колькасць інтэрнэт-магазінаў

16 апреля 2018

Колькасць інтэрнэт-магазінаў у Беларусі павялічваецца. Толькі за 4 месяцы гэтага года іх стала больш на 5%. Усяго - 17 тысяч. Паводле ацэнак экспертаў, у канцы года чакаецца істотны рост, у тым ліку дзякуючы магчымасці зноў выкарыстоўваць "спрашчонку". Найбольшым попытам у анлайн-магазінах карыстаюцца тавары для спорту, касметыка, а таксама гаджэты і бытавая тэхніка. І як паказвае практыка, менавіта падчас куплі тэхнікі ў апошні час узнікае шмат пытанняў, на якія прадаўцы не заўсёды гатовыя адказваць. На што варта звярнуць увагу перш чым набыць тавар у Інтэрнэце, даведвалася Ксенія Лебедзева.

Сапраўды пашанцавала - недахопы былі бачныя з першых хвілін. Ад куплі адмовіўся. Іншым прыйшлося павазіцца з новымі набыццямі.

Цэны адрозніваюцца ад тых, што на сайце, і нават пасля афармлення заказу па тэлефоне, калі заставалася 5-ы раз ператэлефанаваць для ўзгаднення дастаўкі, тавару не апынулася ў наяўнасці. Далей - больш. Прапанавалі пад'ехаць самому па некалькіх адрасах у пэўны час.

Інтэрнэт-магазін і яго ўладальнік з'яўляюцца часткай схемы па продажы няякасных мабільных тэлефонаў і выдачы "серай" гарантыі.

У якасці эксперыменту мы правялі кантрольны закуп. Заказалі два мабільныя тэлефоны ў розных прадаўцоў. Па цэнах значна ніжэйшых, чым у іншых. Адзін з іх распавёў, што возяць з Азіі. Праз Расію. А найважнейшае - ведаць патрэбных людзей. Пэўна, таму акцызнай маркі не апынулася.

Варта зазірнуць уважліва і ў гарантыйны талон, дзе павінен быць паказаны прадавец, а таксама тэлефон, па якім з ім можна звязацца. Калі няма інфармацыі, як у нашым выпадку, у гарантыйным рамонце маюць права адмовіць. У атрыманых дакументах павінен быць паказаны і імпарцёр тавару на тэрыторыю рэспублікі. У нас ён таксама не паказаны. У выпадку закрыцця кампаніі і, напрыклад, паломкі прылады вы маеце права звярнуцца менавіта да яго.

У адным з інтэрнэт-магазінаў папрасілі даць дакументы, якія пацвярджаюць адпаведнасць якасці і яго бяспеку, а таксама сертыфікат на зарадную прыладу.

Пазней на e-mail выслалі копію дэкларацыі адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза. А вось сертыфіката на зарадную прыладу не апынулася. Як не апынулася і інфармацыі пра імпарцёра.

Дзяржстандарт Беларусі летась правёў сур'ёзны маніторынг якасці. Выпрабавана звыш 1000 тавараў, сярод іх электратэхнічныя вырабы, мабільныя прылады і камп'ютары, бытавая тэхніка. З іх больш як 75% не адпавядаюць абавязковым патрабаванням тэхнічных рэгламентаў і стандартаў. У першую чаргу - бяспецы.

Такія прадметы нясуць рэальную небяспеку жыццю і здароўю. Не вытрымліваюць электранапружання сеткі, пераграваючыся - загараюцца, вырабляюцца з выкарыстаннем небяспечных матэрыялаў, спажываюць электраэнергіі значна больш, чым павінны. Датычыцца гэта і зарадных прылад з непацверджанай якасцю. Знайсці такі тавар можна не толькі ў Сетцы, але і афлайн.

З-за няякаснай, увезенай па шэрых схемах, прадукцыі пакутуе не толькі радавы спажывец, але і дзяржава, якая недаатрымлівае падатковыя і мытныя плацяжы. А каб правесці выпрабаванні і атрымаць правільныя дакументы - гэта працяглы і дарагі працэс. Пайсці на яго гатовы не кожны пастаўшчык. Але кожны пакупнік павінен задумацца хоць бы аб сваім часе і бяспецы, каб не прыйшлося плаціць двойчы.