У Беларусі зацвердзілі фінансавую праграму рэспубліканскага бюджэту на сярэднетэрміновую перспектыву

22 апреля 2021

Тэмпы росту ВУП сёлета прагназуюцца на ўзроўні 1,8 %, плюс амаль 3 % будзе ў 2022 годзе, 3,8 % плануецца ў 2023. Сацыяльная арыентаванасць выдаткаў захоўваецца.

Уклад у рост эканомікі ўносіць прамысловасць - вытворчасць за квартал вырасла больш чым на 9 % у параўнанні з паказчыкамі мінулага года. Не адстае і экспарт. Па выніках чатырох месяцаў плануецца прырасці на 20 %.

Прамысловая вытворчасць у першым квартале павялічылася на 9,2 %

Намеснік міністра прамысловасці Беларусі запэўніў, што на склад прадпрыемствы не працуюць. Запасы па красавіку чакаюць на ўзроўні сярэднямесячнай нормы.