У Беларусі вызначаны лімітавы памер аднаго плацяжу наяўнымі

18 октября 2014

Ліміт аднаго плацяжу наяўнымі у Беларусі вызначаны памерам адна тысяча базавых велічынь. Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта. Ён сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Такім чынам, юрасобы і індывідуальныя прадпрымальнікі пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг не маюць права прымаць плацёж наяўнымі ад фізасобы, які перавышае гэты лімітавы памер. Варта адзначыць, што гэтая норма не распаўсюджваецца на тыя плацяжы, пры якіх грошы ўносяцца непасрэдна ў касы банкаў. Новаўвядзенні накіраваныя на павелічэнне долі безнаяўных разлікаў і ўваходзяць у сілу праз паўгода.