З сённяшняга дня ён складае 1 мільён 569 тысяч. У параўнанні з раней дзеючым нарматывам яго велічыня вырасла амаль на 6,5%. Такі памер бюджэту будзе дзейнічаць да 1 лістапада. Адпаведна, са жніўня павялічваюцца памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. А таксама іншыя сацыяльныя выплаты, памер якіх прывязаны да бюджэту пражытачнага мінімуму.
Таццяна Юшкевіч, начальнік упраўлення комплекснага аналізу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны: "Усе павелічэнні залежаць ад бюджэту пражытачнага мінімуму. Такім чынам, і ўсе сацыяльныя выплаты таксама павялічацца на 6,4%. Што датычыцца дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей да 3 гадоў, то яны з 1 жніўня павялічваюцца ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы працаўнікоў па рэспубліцы за другі квартал у параўнанні з першым кварталам. І кожны з гэтых відаў дапамог будзе павялічаны на 3,7%".













