У Беларусі ўбрана больш як 80% збожжавых і зернебабовых культур
15 августа 2020
Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там працы ідуць на апошніх гектарах. Усяго па краіне намалочана амаль 6 мільёнаў 800 тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці каля 38 цэнтнераў з гектара. Мінская вобласць пераадолела мяжу ў 1,7 мільёна тон збожжа, Брэсцкая і Гродзенская - у адзін мільён тон.













