У Беларусі ўбрана больш за 40 % збожжа новага ўраджаю

1 августа 2018

Больш за 40 % збожжа новага ўраджаю. Сухое і гарачае надвор'е дазваляе аграрыям паскорыцца.

Ужо сабрана два з паловай мільёны тон хлеба. Наперадзе па-ранейшаму поўдзень - у Брэсцкай вобласці засталося сабраць амаль чвэрць палёў. На другое месца па намалоце выйшаў сталічны рэгіён - 640 500 тон збожжа. Больш як палова ўраджаю сабрана ў Гродзенскай вобласці. Тут самая высокая ўраджайнасць у краіне - 30,8 цэнтнера з гектара. Аграрыі Гомельшчыны сабралі 245 000 тон хлеба. Віцебскі рэгіён набліжаецца да 200 000 тон, Магілёўскі - 155 000.