Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - амаль 33 цэнтнеры з гектара. Такія тэмпы аграрыям задае надвор'е. Паўмільённую адзнаку перасягнулі ўжо два рэгіёны - Брэсцкая і Мінская вобласці. Дзіўную сінхроннасць дэманструюць аграрыі Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
Працу лідараў уборачнай адзначаюць падарункамі і віншаваннямі. Тандэм Аляксандра Фёдарава і Канстанціна Драбо першым сярод моладзевых экіпажаў Віцебскай вобласці намалаціў тысячу тон збожжа. Сёння к вечару маюць намер наблізіцца да адзнакі 1 400 тон. Экіпаж працуе на палях агракамбіната імя Сільніцкага. Камбайнеру 30 гадоў, памочніку 18. Моладзі даверылі новы камбайн. Рабочы дзень хлебаробаў пачынаецца з 7 раніцы і заканчваецца з надыходам цемры.
У Беларусі ва ўборачнай кампаніі задзейнічаны 517 моладзевых экіпажаў, з іх ужо вызначыліся сем тысячнікаў. Маладыя аграрыі сабралі больш як 97 тысяч тон збожжа.













