У Беларусі створаць самыя камфортныя ўмовы для IT-індустрыі

15 августа 2017

IT-галіна з'яўляецца лідзіруючай па дынаміцы росту ў эканоміцы Беларусі і прагназуецца актыўнае развіццё гэтай сферы.

Гэта адзначаюць аналітыкі міжнароднага лідара ў галіне аўдыту кампаніі EY - Ernst & Young. Упершыню ў краіне апублікавана маштабнае IТ-даследаванне, падчас якога былі апытаныя топ-менеджары кампаній і галіновыя эксперты.

Сёння дзяржава адкрывае новы этап у пабудове IT-краіны. Аб гэтым гаварыў і Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання паспяховых кампаній у галіне штучнага інтэлекту і дапоўненай рэальнасці. У Беларусі плануецца стварыць самыя камфортныя ўмовы для развіцця ўсіх відаў IT-індустрыі.

У цяперашні час Парк высокіх тэхналогій актывізаваў сваю працу. Упершыню мегакарпарацыі сусветнага ўзроўню пачалі цесна супрацоўнічаць з ПВТ. Сярод прыярытэтных кірункаў - стварэнне ўмоў для прыходу ў краіну беспілотных аўтамабіляў, пачатак працы інвестфондаў і венчурных арганізацый, укараненне тэхналогіі "блокчэйн" і паляпшэнне сістэмы падрыхтоўкі IT-кадраў. Паводле справаздачы аб IT-галіне, толькі сёлета рэзідэнты ПВТ пачалі працаваць з новымі рынкамі Японіі, Саудаўскай Аравіі, Катара. У цэлым экспарт па паўгоддзі склаў амаль 450 мільёнаў долараў і вырас на 25 % у параўнанні з мінулым годам.

Аляксандр Марцінкевіч, намдырэктара Парка высокіх тэхналогій: "Мы ведаем, што РБ сёння вядомая ў свеце. Але з нашага пункту погляду аб ёй вядома нядосыць, таму адной з ключавых задач сёння з'яўляецца знешняе пазіцыянаванне. Мы бачым задачу прадставіць замежным кампаніям патэнцыял нашай краіны, патэнцыял нашых кампаній. У гэтым дачыненні тая справаздача, якую зрабіла EY, з'яўляецца добрым укладам у справу развіцця нацыянальнай IT-галіны".

Сёння тэхналагічныя рашэнні ўкараняюцца, практычна, ва ўсе сферы эканомікі. У сувязі з гэтым, з кожным годам попыт на IT-спецыяльнасці будзе толькі расці, адзначаюць эксперты.

Справаздача аналітыкаў змясцілася на 115-ці старонках і з'яўляецца свайго роду даведнікам для замежных інвестараў і кампаній, якія плануюць выйсці на беларускі IT-рынак. Сёння ў Парку высокіх тэхналогій працуюць больш за 30 тысяч супрацоўнікаў.