У Беларусі створаць міжбанкавую сістэму ідэнтыфікацыі

2 декабря 2015

Адпаведны ўказ напярэдадні падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Новая паслуга дазволіць кліентам банкаў, аднойчы пройшоўшы працэдуру ідэнтыфікацыі, атрымліваць абслугоўванне дыстанцыйна і прытым у любой іншай фінансавай установе. Гэта значыць, што беларусам стануць даступныя паслугі, што аказваюцца банкамі, незалежна ад наяўнасці ў населеных пунктах іх аддзяленняў. Паводле слоў прадстаўнікоў Нацбанка, указ аб развіцці лічбавых банкаўскіх тэхналогій пазбавіць людзей папяровай цяганіны і частых паходаў у банк. Дакумент уступіць у сілу ў кастрычніку 2016. Пра новую эру ў сферы фінансавых паслуг распавядзе Дзмітрый Цітоў.

Прынцып аднаго акна, але зараз ужо не выходзячы з дому. Эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што ўжо зусім хутка беларусы будуць прыходзіць у банкі толькі для таго, каб прайсці працэдуру ідэнтыфікацыі, прасцей кажучы, рэгістрацыі, а затым без праблем карыстацца іх паслугамі на адлегласці. З 1 кастрычніка 2016 у Беларусі пачне функцыянаванне сістэма міжбанкавай ідэнтыфікацыі.

Аляксандр Сотнікаў, начальнік галоўнага ўпраўлення Нацбанка Беларусі: "У вас, напрыклад, у нейкім горадзе, пасёлку ёсць аддзяленне аднаго з банкаў. Вы карыстаецеся паслугамі гэтага банка. У вас ёсць, напрыклад, там уклад, адкрыта зарплатная картка, але ў іншых банках іншыя банкаўскія паслугі, якія не аказвае наогул ваш банк мясцовы альбо ўмовы ў іншых банках мінскіх цікавейшыя. Вы выбіраеце такую паслугу на сайце банка, у інтэрнэт-банкінгу гэтага банка. Праз любы дыстанцыйны канал банкаўскага абслугоўвання і з дапамогай вось гэтай міжбанкавай сістэмы ідэнтыфікацыі вы можаце, не ўстаючы з канапы, набыць паслугу альбо прадукт любога іншага банка".

Да ўступлення ў сілу ўказа ўдасканаляць і адзіную разліковую інфармацыйную прастору ЕРІП. Менавіта з дапамогай гэтай сістэмы можна будзе ажыццяўляць новыя банкаўскія транзакцыі. Узяць крэдыт, адкрыць дэпазіт, аформіць картку анлайн і ў любым банку, які прысутнічае на беларускім рынку, нават калі такой фінансавай установы няма ў вашым населеным пункце.

Спаборніцтвы банкаў па колькасці аддзяленняў і прыгажосці офісаў ужо не маюць значэння. На першы план выходзіць колькасць выгадных прапаноў. Нацбанк ужо даўно прапаноўваў пазбавіць грамадзян наведвання фінансавых устаноў, тым самым павялічыць канкурэнцыю паміж імі.

З 1 студзеня 2017 г. усе індывідуальныя прадпрымальнікі і юрасобы, якія карыстаюцца паслугамі банкаў і іншых юрыдычных асоб для арганізацыі прыёму плацяжоў, павінны падключыцца да паслугі ЕРІП. Такім чынам, новы дакумент дазволіць плаціць за працу, тавары і паслугі больш як у 13 тысячах пунктаў - у інфакіёсках, банкаматах, а таксама пасродкам сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Аляксандр Сотнікаў, начальнік галоўнага ўпраўлення Нацбанка Беларусі: "Г.з. калі ў вас, у якасці простага прыкладу, таварыства ўласнікаў у Вашым доме ёсць і яно збірае сродкі плацяжоў праз іншыя банкі альбо праз нейкіх іншых агентаў, праз Белпошту, то яно будзе не ў нейкім канкрэтным банку мець дагавор, а абавязана будзе мець дагавор з ЕРІПам".

Укараненне найноўшых лічбавых тэхналогій у банкаўскай сферы - агульнасусветны трэнд, які ўжо атрымаў станоўчыя водзывы ад фінансавых аналітыкаў, а таксама ад прадстаўнікоў бізнесу. Указ, на іх думку, павінен знізіць цану банкаўскіх паслуг за кошт росту канкурэнцыі.

Валерый Палхоўскі, фінансавы аналітык: "Зараз мы бачым, што нейкія банкі маюць вельмі шырокую філіяльную сетку, а нейкія банкі значна больш вузкую. Калі спажывец хоча карыстацца паслугамі тымі або іншымі, то часта няма ў яго такой фізічнай магчымасці. Зараз ён зарэгіструе сябе, ідэнтыфікуе і атрымае магчымасць набываць любую паслугу любога банка".

Прыйсці з пашпартнымі звесткамі ў любы банк і атрымаць свой уласны ідэнтыфікацыйны нумар можна будзе з 1 кастрычніка 2016. І далей, як падкрэсліваюць прадстаўнікі Нацбанка, ажыццяўляць усе транзакцыі можна будзе не выходзячы з дому. Без подпісаў і асабістай прысутнасці.