У Беларусі сабрана тры мільёны 563 тысяч тон новага ўраджаю

4 августа 2013

А вось аграрыям Беларусі, прынамсі, сёння, спрыяе цёплае і сонечнае надвор'е. На бягучы момант сабрана 3 мільёны 563 тысячы тон новага ўраджаю. Убрана 45% плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне 33,4 цэнтнера з гектара. У лідарах па намалоце - Мінская вобласць - 740 тысяч тон збожжа. Практычна аднолькава ідуць Гомельскі, Брэсцкі і Магілёўскі рэгіён - больш чым 600 тысяч тон. Паўмільённую метку пераадолела Гродзенская вобласць.