У Беларусі знізіўся памер стаўкі рэфінансавання да 17% гадавых

18 января 2017

Сёння ў Беларусі знізіўся памер стаўкі рэфінансавання з 18 да 17 працэнтаў гадавых.

Такая велічыня індыкатара была пяць гадоў таму. Пасля - значнае павышэнне, выкліканае ростам інфляцыі і падзеннем курсу рубля. Стабілізацыя на фінансавым рынку краіны - дэпазітным і валютным - дазволіла пайсці на чарговае паніжэнне базавай стаўкі. Услед за гэтыя рашэннем рэгулятара рушаць і крокі ад банкаў па памяншэнні працэнтаў па ўкладах у беларускіх рублях і крэдытах.

Наталля Сакалова, выканаўчы дырэктар камерцыйнага банка: "Стаўкі па нашых крэдытах будуць знаходзіцца для насельніцтва ў межах ад 16 да 20-23 працэнтаў, у залежнасці ад тэрміна крэдыту, у залежнасці ад маёмасці, якая падаецца ў заклад, і шэрагу спецыфічных параметраў".

Нягледзячы на страту працэнтаў па дэпазітах, зберажэнні ў нацыянальнай валюце, сцвярджаюць банкіры, застаюцца прыбытковымі, улічваючы паніжэнні тэмпаў інфляцыі.