У Беларусі сёння знізілася стаўка рэфінансавання

18 января 2017

У Беларусі сёння знізілася стаўка рэфінансавання з 18 да 17 працэнтаў гадавых. Летась індыкатар памяншаўся чатыры разы. Чарговае рашэнне прадыктавана аб'ектыўнымі прычынамі. З аднаго боку - паменшылася інфляцыя, з іншага - захавалася і стабільнасць на дэпазітным і валютным рынках краіны. Ці патаннеюць крэдыты і дэпазіты. Меркаванні банкіраў і эканамістаў - у нашага карэспандэнта Святланы Лук'янюк.

Такія таблічкі сёння сустракалі кліентаў шматлікіх беларускіх банкаў. Сваё рашэнне рэгулятар заве крокам па паніжэнні даларызацыі эканомікі і павышэнні прывабнасці рублёвых укладанняў, а эксперты - умовай для росту эканомікі. Шматлікія праекты чакаюць грашовага падсілкоўвання.

З паніжэннем стаўкі рэфінансавання заўсёды ўстае цалкам лагічнае пытанне: ці патаннеюць крэдыты спажывецкія, пад будаўніцтва жылля ды і для прадпрыемстваў. Аб партфелі прапаноў і тэндэнцыях спытаем у адным з найбуйнейшых банкаў краіны.

Тут зараз працуюць над даручэннем Саўміна аб памеры працэнтаў і сумы пад ільготнае крэдытаванне жыллёвага будаўніцтва тых, хто жыве ў нястачы, шматдзетных і тых, хто працуе ў сельскай мясцовасці. Банкіры зпэўніваюць: паніжэнне працэнтаў па іншых крэдытах будзе плыўным. Гаворка ідзе аб 2-3 працэнтах. І залежыць ад шматлікіх фактараў. Але браць доўгія грошы ў пазыку ў банка менавіта ў рублях - сёння становіцца схаднейшым.

Наталля Сакалова, выканаўчы дырэктар камерцыйнага банка:

"Стаўкі па нашых крэдытах будуць знаходзіцца для насельніцтва ў межах ад 16 да 20-23 працэнтаў у залежнасці ад тэрміну крэдыту, у залежнасці ад маёмасці, якая прадстаўляецца ў заклад, і шэрагу спецыфічных параметраў, плацежаздольнасць і шмат-шмат іншых, калі ўмовы больш жорсткія, то і стаўка ніжэйшая".

На грошы пад праекты разлічвае сёння і рэальны сектар, і бізнес. Праўда, банкі, улічваючы ўсе ж высокія рызыкі і вялікі працэнт незвароту крэдытаў у мінулым, асцярожна разглядаюць кожную заяўку пазычальніка. Выйграючы як юрасоба, кліент некалькі прайграе як укладчык. Паніжэнне стаўкі рэфінансавання да 17 працэнтаў гадавых паменшыць прыбытковасць па дэпазітах у беларускіх рублях.

Нягледзячы на страту працэнтаў, зберажэнні ў нацыянальнай валюце застаюцца выгаднымі ў параўнанні з валютнымі, улічваючы паніжэнне тэмпаў інфляцыі. Па плане сёлета да адназначнай лічбы. У канцы мінулага выйшлі на 11 з паловай. Банкіры адзначаюць: у 2016-м назіралася тэндэнцыя росту рублёвых укладанняў. Захоўваецца яна і ў гэтым.

Летась стаўку рэфінансавання зніжалі чатырохразова, пачынаючы з 25 працэнтаў гадавых да 18. Аб планах на гэты год эканамісты гавораць асцярожна, называючы рэальнымі адзін-два працэнты. Пры гэтым уніз індыкатар можа рухацца плыўна па палове або нават чвэрці працэнта.

Стаўка рэфінансавання ж будзе змяняцца з аглядкай на параметры інфляцыі, стан золатавалютных рэзерваў і аплатнага балансу краіны