У Беларусі з візітам у гэтыя дні знаходзіцца парламенцкая дэлегацыя Інданезіі

17 сентября 2018
Сёння пройдуць сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў. Запланаваныя і перамовы ў МЗС. Акрамя гэтага, госці наведаюць буйныя кампаніі: Мінскі завод колавых цягачоў, БелАЗ і МАЗ. Сёлета Беларусь і Інданезія адзначаюць 25-годдзе дыпадносін. Паміж краінамі падпісана больш як два дзясяткі дамоў у розных сферах. Беларусь гатовая развіваць прамысловую кааперацыю. Інданезія выказвае цікавасць да паставак нашай сельгастэхнікі.