У Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя Ніжагародскай вобласці Расіі на чале з губернатарам Валерыем Шанцавым. Сёння раніцай госці ўсклалі вянкі і кветкі да манумента на плошчы Перамогі ў Мінску. Дэлегаты ўшанавалі памяць загінуўшых у гады вайны.
Летась тавараабарот Беларусі і гэтага расійскага рэгіёну склаў амаль 790 мільёнаў долараў.














