У Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя Амурскай вобласці Расіі на чале з губернатарам Алегам Кажамякам

5 февраля 2013
Расіяне ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Узаемны тавараабарот Беларусі з Амурскай вобласцю летась вырас амаль напалову і склаў больш як 56 мільёнаў долараў. Прычым гэтая сума ў асноўным складаецца з нашага экспарту - перш за ўсё ў сельскагаспадарчым машынабудаванні. Як адзначыў сёння на сустрэчы з губернатарам Амурскай вобласці Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, Беларусь разглядае магчымасць стварэння нейкай базы для супрацоўніцтва з Далёкаўсходнім рэгіёнам.