У Беларусі з сённяшняга дня вырасла базавая велічыня

1 октября 2013

Зараз яна складае 130 тысяч рублёў. Базавая не змянялася з красавіка мінулага года і да сённяшняга дня яна складала 100 тысяч.


Гэта навіна парадуе тых, хто атрымлівае адначасовыя выплаты, стыпендыі і дапамогі, бо яны павялічацца. Але ўдарыць па кішэні тых, хто парушае правілы дарожнага руху або, напрыклад, без білета ездзіць на грамадскім транспарце. Праехаць зайцам зараз будзе каштаваць 65 тысяч. Са зменай базавай велічыні вырастуць таксама практычна ўсе судовыя выдаткі, падаткі, стаўкі арэнднай платы. Базавая велічыня не з'яўляецца цэнаўтваральнай. Яна толькі карэктуецца пад цэны, каб кампенсаваць траты сацыяльна неабароненых пластоў.