У Беларусі вырасла плата за найманне памяшканняў з дзяржуласнасці

1 апреля 2018

У Беларусі з першага красавіка вырасла плата за найманне памяшканняў з дзяржуласнасці.

Павялічылася базавая арэндная велічыня да 16 рублёў 11 капеек. Раней яна складала крыху больш за 15 рублёў. Пад новы тарыф патрапяць плошчы, дзе больш за палову акцый - у руках дзяржавы. Гэта кране капітальныя будынкі, машына-месцы, памяшканні на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.