У Беларусі з дзелавым візітам знаходзіцца дэлегацыя карэйскай кампаніі LS Networks

14 февраля 2014

У Беларусі з дзелавым візітам знаходзіцца дэлегацыя карэйскай кампаніі LS Networks на чале з прэзідэнтам кампаніі спадаром Кім Сын Донам.


Група кампаній LS - адна з найбуйнейшых карэйскіх карпарацый. Прызнаны ў свеце лідар у галіне імпарту і размеркавання энергарэсурсаў, экспарту і імпарту вуглю, сталі, металаў, прадукцыі машынабудавання, распрацоўкі і вытворчасці аўтаматычных сістэм і рашэнняў, рэалізацыі комплексных праектаў у сферы інфармацыйных тэхналогій.


Сёння ў Мінску прайшла сустрэча дэлегацыі карэйскай кампаніі LS Networks з памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Усеваладам Янчэўскім. Былі падрабязна разгледжаныя прапановы па рэалізацыі ў Беларусі сістэмных праектаў у галіне інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.


Карэйскі бок гатовы ўкласці ў беларускую эканоміку значныя ўласныя фінансавыя сродкі, падзяліцца з Беларуссю лепшым сусветным вопытам у сферы стварэння электроннага ўрада, укаранення RFID-тэхналогій.


Акрамя сустрэчы ў Адміністрацыі Прэзідэнта, прадстаўнікі кампаніі LS Networks правялі кансультацыі ва ўрадзе, Міністэрстве ўнутраных спраў, Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях.