У Беларусі вырасце плата за найманне памяшканняў з дзяржуласнасці

27 марта 2018

З красавіка павялічваецца базавая арэндная велічыня да 16 рублёў 11 капеек. Зараз яна ледзь вышэйшая за 15 рублёў. Пад новы тарыф трапяць плошчы, дзе больш за палову акцый у руках дзяржавы. Гэта закране капітальныя будынкі, машынамесцы, памяшканні на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.