У Беларусі рэспубліканскі бюджэт на наступны год захавае сацыяльную скіраванасць

9 декабря 2021

Прэзідэнт сёння зацвердзіў асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі і прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця. 

Так, адна з задач на будучы год - рост рэальных даходаў насельніцтва, ён чакаецца на ўзроўні 2 %. Асаблівая ўвага зарплатам урачоў, настаўнікаў і сацыяльных работнікаў. Сярод прыярытэтаў і абмежаванне інфляцыі - у наступным годзе мы павінны мець адназначную лічбу ў 6 %.

І валавы ўнутраны прадукт - рост чакаецца на 2,9 %. 

Зацверджаныя прагнозныя параметры - 2022: рост ВУП на 2,9 %, інфляцыя ў межах 6 %

Мінімізаваць санкцыйны ўплыў і захаваць фінансавую стабільнасць дапаможа і прыцягненне інвестыцый. Капітал  у вытворчасці - гэта новыя тавары і іх канкурэнтаздольнасць на рынку. Аб'ёмы ўкладанняў плануем павялічыць на 3,3 %. У прыярытэце праекты па імпартазамяшчэнні і перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Яшчэ адзін  драйвер росту - нарошчванне экспарту.

Золатавалютныя рэзервы на канец 2022 года будуць не менш як 7 млрд долараў. Гэта з улікам усіх выплат па пазыках. Даходы з выдаткамі збалансаваныя, але пакуль ад бюджэтнага дэфіцыту не сысці, аднак ён прагназуецца меншым, чым сёлета. Ставячы рэальныя планы па развіцці эканомікі, у прыярытэце застаецца Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 5 гадоў. 





Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя