У Беларусі распрацоўваюць прапановы па аптымізацыі ўмоў для транспартнага бізнесу

9 марта 2017

Пра гэта паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак. Паводле яго слоў, плануецца скасаваць або спрасціць каля 250 нарматыўных актаў для транспартнага бізнесу. Прапаноўваецца памякчыць патрабаванні да перавозчыкаў і ў частцы ліцэнзій.

Павышэнне транзітнай прывабнасці Беларусі - яшчэ адзін прыярытэтны кірунак Мінтранса. Плату за праезд па МКАД-2 спаганяць не плануюць. Будаўніцтва другой мінскай кальцавой сябе апраўдвае. Вакол сталіцы з'явіўся інвестыцыйны пояс, дзе эканоміка можа развівацца праз прамысловыя, гандлёвыя і іншыя аб'екты.