У Беларусі расце папулярнасць рынку Форэкс

5 марта 2020
Паводле звестак Нацбанка, колькасць яго кліентаў за мінулы год вырасла больш чым удвая і перавысіла 25 тысяч чалавек. 71 % з іх - нерэзідэнты. Сукупны аб'ём аперацый пры гэтым склаў 52 мільярды долараў. На думку рэгулятара, тэндэнцыі спрыяе камфортнае заканадаўчае поле. Яно накіравана на прыцягненне замежнага капіталу. Напрыклад, са студзеня кліентаў форэкс-кампаній канчаткова перасталі абкладаць падаходным падаткам. 

Сёлета Нацбанк аб'явіў аб планах павысіць бяспеку рынку Форэкс. Так, новым праектам профільнага ўказа (ён знаходзіцца на разглядзе) узмоцняць патрабаванні да празрыстасці небіржавых кампаній у іх дзейнасці і рэкламе і абавяжуць запісваць тэлефонныя размовы з кліентамі.