У Беларусі расце колькасць спраў па прызнанні маёмасці безгаспадарнай

24 декабря 2015

Каб не страціць "забытую" хатку ў вёсцы, за ёй трэба даглядаць, а калі такой магчымасці часова няма, то пра гэта трэба паведаміць мясцовым уладам. Па меркаванні намесніка старшыні Вярхоўнага суда, такія меры дапамогуць пазбегнуць канфіскацыі кінутай маёмасці. Пры гэтым суддзя адзначыў, што ў Беларусі колькасць спраў па прызнанні маёмасці безгаспадарнай расце. Колькасць такіх працэсаў сёлета перавысіла дзве тысячы, у асноўным у іх фігуравалі кінутыя ўладальнікамі аўтамабілі і закінутае жыллё ў сельскай мясцовасці, а таксама партыі тавараў без дакументаў.

Па меркаванні спецыялістаў, гэтае пасяджэнне акрамя растлумачэння спрэчных момантаў у заканадаўстве, павінна вызначыць пэўныя крокі па рашэнні пытанняў закінутых участкаў.