Увесь гэты тыдзень у Беларусі будзе працаваць група кітайскіх экспертаў у сферы эканомікі і фінансаў. Сёння прайшла сустрэча ў Доме ўрада. Запланаваныя таксама сумесныя кансультацыі з беларускімі спецыялістамі па планаванні і кіраванні ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы, грашова-крэдытнай палітыкі, пытаннях кіравання ўласнасцю і прыватызацыяй. Кітайскія эксперты наведаюць заводы МАЗ і МТЗ.
Лу Гуйчэн, кіраўнік групы экспертаў КНР: Мы зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з Беларуссю. Мэта нашага візіту - гэта першым чынам вывучэнне развіцця эканомікі вашай краіны. Мы гатовыя таксама падзяліцца вопытам Кітая па рэфарміраванні сваёй эканомікі і працы на адкрытых рынках.
Вынікам працы кітайскіх экспертаў сумесна з беларускімі стане выпрацоўка стратэгічнага дакумента, які стане асновай праграмы эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. Прэзентацыя праекта рэкамендацый кітайскіх спецыялістаў адбудзецца ў канцы тыдня ў Нацыянальнай бібліятэцы.














