У Беларусі правядуць дэнамінацыю

4 ноября 2015

Адпаведны ўказ сёння падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Замена грашовых адзінак пачнецца 1 ліпеня наступнага года і прадоўжыцца да канца снежня. Як падкрэслілі ў Нацбанку краіны, правядзенне дэнамінацыі - гэта чыста тэхнічны працэс.

Так, банкноты ўзору 2000 года заменяць банкнотамі і манетамі ўзору 2009 у суадносінах 10 000 цяперашніх беларускіх рублёў да 1 рубля новага ўзору, г.з., выдаляць чатыры нулі.

З'явяцца ў абароце і манеты. Так, 100 беларускіх капеек прыраўнуюць да 1 рубля.

Усяго з 1 ліпеня ў абарот паступяць сем наміналаў банкнот - 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў і восем наміналаў манет. Цяперашнія і новыя грошы будуць у паралельным абароце да канца наступнага года, цэны прадублююць. Абмяняць купюры можна будзе на працягу 5 гадоў - да канца 2021 года.