У Беларусі прапрацоўваюцца меры для падтрымкі бізнесу і прадпрыемстваў

25 марта 2020
У Беларусі распрацоўваецца комплекс мер  па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу, а таксама буйных дзяржпрадпрыемстваў. Рашэнні па кожным гіганце будуць прымацца індывідуальна. Свой пакет прапаноў падрыхтавалі і прадпрымальнікі. Размова ідзе і аб адтэрміноўках падатковых выплат, зніжэнні арэндных ставак або выплаце іх пазней без пені. У Мінфіне запэўніваюць, што рэсурсы падтрымаць наш бізнес  ёсць, як і на захаванне ўсіх сацыяльных выплат і зарплат. Гатовыя прыняць і меры для ўстойлівасці бюджэту ў цяперашніх умовах. План, які сапраўды не будзе карэкціравацца - гэта выплаты знешніх пазык. Тут Беларусь заўсёды была і застаецца надзейным партнёрам. 

Аб чым яшчэ гаварылі ў Міністэрстве фінансаў - распавядзе Святлана Лук’янюк. Эканоміка Беларусі адкрытая і моцна залежыць ад экспарту і імпарту. Гэта значыць, мы не можа заставацца ўбаку ад зніжэння, напрыклад, плацежаздольнасці партнёраў, малых хістанняў на сусветных фінансавых рынках. А пры абвальным падзенні цэн на нафту, закрыцці меж, калі сувязі па продажах і куплі тавараў і сыравіны пастаўленыя на паўзу, гэтыя наступствы адчуваюцца яшчэ больш востра і адразу адбіваюцца на працы прадпрыемстваў і дзяржсектара, і бізнесу.


Сацыяльныя выплаты без карэкціровак


Паводле апошніх ацэнак экспертаў, рост сусветнага ВУП можа знізіцца больш як на працэнт - з 2 з паловай да 1,3. Мы, вядома, сочым за рынкамі, Але пакуль глабальных карэкціровак выдаткаў бюджэту Мінфін не плануе. Даходаў па квартале хапае, каб усе плацяжы закрыць. Але, вядома, ёсць і план Б са спісам, ад чаго можа адмовіцца. Але сацыяльную сферу гэта не закране.


Пазыковай пратэрміноўкі не будзе


Назапасіць у рэсурсах па аплаце за камуналку дапамагла і цёплая зіма,  і прафіцыт мінулага года. Больш за 3 мільярды рублёў - таксама падушка бяспекі. Рэзервы для разлікаў знешніх пазык задзейнічаюць больш актыўна. Беларусь, як і раней, будзе плаціць па знешніх пазыках у поўным аб'ёме. Ужо за два месяцы разлічыліся на 400 мільёнаў долараў. 


Бізнес чакае мер падтрымкі


Сёння ў Мінэканомікі бізнес і сярэдні, і індывідуальны назваў свае прапановы, як сёлета працаваць у плюсе. Ці патрэбныя дадатковыя меры для стымулу або падтрымка  - вырашаць у найбліжэйшы час. Не выключана, што будзе змякчэнне падатковых абавязацельстваў. Па кожным буйным прадпрыемстве індывідуальны падыход. Гавораць, гэта толькі першы этап. Пасля ўсё будзе залежаць ад развіцця сітуацыі і сусветнай, і ўнутры краіны.


Арэндную плату могуць адтэрмінаваць


Першы крок насустрач бізнесу агучылі ў Дзяржкаммаёмасці. Прапануецца адтэрміноўка  па арэнднай плаце  і мараторый на яе павелічэнне для турфірм, гасцініц, санаторыяў, транспартных кампаній, кафэ і майстэрняў, якія арандуюць дзяржуласнасць. 


У Беларусі абмяркоўваюцца меры падтрымкі бізнесу


Гэтыя і іншыя прапановы ад бізнес-саюзаў, галіновых міністэрстваў і ведамства разгледзяць ужо заўтра ва ўрадзе.