У Беларусі прапрацоўваюць магчымасць пераходу на "разумныя лічыльнікі" ўліку расходаў вады

22 сентября 2017

Асноўная іх перавага - гэтае дыстанцыйнае зняцце паказанняў. Гэта значыць аўтаматычна звесткі будуць накіраваныя ва ўсе неабходныя інстанцыі, а беларусы ўбачаць іх адразу ў сістэме разлікаў. Пілотны праект прадэманстравалі прэм'ер-міністру. Андрэй Кабякоў сёння наведаў Мінскводаканал, дзе абмеркаваў пытанні павышэння якасці паслуг і зніжэнне выдаткаў. Прэм'ер звярнуў увагу на тое, што сёння ў Мінску страты вады - больш чым 20%. І даручыў кіраўніцтву водаканала больш актыўна працаваць над зніжэннем гэтай лічбы. Дырэктар прадпрыемства прызнаў, што праблема існуе, і там ужо працуюць над яе вырашэннем. Аднак большая частка гэтых страт унутры дамоў. Некаторыя грамадзяне спрабуюць схітраваць і падаюць няправільныя паказанні. Зараз, каб пазбегнуць такіх сітуацый, праходзяць рэйды кантралёраў. Пераход жа на "разумныя лічыльнікі" пакуль праект пілотны. Да яго падключаны чатыры дамы. На прадпрыемстве запэўнілі: мяняць прыборы не давядзецца, зараз распрацоўваюць спецыяльную радыёнакладку, якую ўсталююць на стары лічыльнік.

Андрэй Кабякоў разгледзеў і іншыя пытанні ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У прыватнасці, работу службы заказчыка і дыспетчарскай службы 115. Акрамя таго, кіраўнік урада наведаў смеццеперапрацоўчы сартавальны завод і міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва.