Гэта адна з гаспадарак, якая забяспечвае беларусаў круглы год свежай рыбай. У гэтым сезоне тут паставілі абсалютны рэкорд па сваёй ураджайнасці: 630 тон рыбы. Больш як 300 ужо пайшло ў гандлёвую сетку. Астатнія будуць рэалізаваны да чэрвеня. Гэта значыць, да наступнага ўраджаю.
Таўшчыня лёду больш як 30 сантыметраў. Прыходзіцца папрацаваць, каб дастаць адтуль рыбу. Ды і вырасціць яе няпроста.
Карп, белы амур, таўсталобік, сом, лін, шчупак. Стандартная лінейка вытворчасці ва ўсіх рыбгасах краіны. Прывазныя віды па-за канкурэнцыяй. Бо цалкам рэальна заняцца імпартазамяшчэннем. Гэта значыць, вырошчваць і прадаваць тое, што сёння мы купляем за мяжой за валюту.
З гэтай мэтай і быў пабудаваны рыбагадавальнік у Горках, аналагаў якому няма на ўсёй постсавецкай прасторы. Тут вырошчваюць малька каштоўных парод рыб з наступным распаўсюджваннем у рыбныя гаспадаркі Беларусі. Тыя ў сваю чаргу ўжо пашыраюцца пад новыя вытворчасці.
Сёлета ў гаспадарцы вырашылі разнастаіць асартымент прадукцыі. Тут плануецца пабудова фарэлевага комплексу магутнасцю 300 тон таварнай рыбы за год. Рыбаводы гавораць, з наяўнасцю зыходнага матэрыялу - малька, можам выгадоўваць амаль любы від рыбы. Вядома, спрабуюць і самі займацца каштоўнымі пародамі рыбы. Але гэта зусім не той маштаб.
Наступным крокам на шляху развіцця беларускага рыбаводства павінна стаць глыбокая перапрацоўка. Сёння ва ўсім свеце запатрабаваны паўфабрыкаты, рыбны фарш, вэнджаніна і салёнасці. Зыходны матэрыял ёсць. Дык чаму б не пацясніць на айчынных прылаўках аналагічную імпартную прадукцыю. Ды і самім заняцца экспартам.
У Беларусі прадаўжаюць мадэрнізоўваць рыбныя гаспадаркі
28 января 2013














