Курс - на далейшае зніжэнне фіскальнай нагрузкі на плацельшчыкаў. Сёння профільнае міністэрства ў пошуках такіх рэзерваў. Адзін з прыярытэтаў у гэтай працы - аналіз сістэмы льгот. Ёй зоймецца спецыяльная рабочая група пры Мінфіне. Апроч прадстаўнікоў улады, туды ўвойдуць і бізнесмены.
Сяргей Налівайка, Міністр па падатках і зборах Беларусі: "На наш погляд, адзін з такіх рэзерваў - гэта пошук і адмова ад індывідуальных кропкавых ільгот, якія не завязаны на эканамічны рост, стымуляванне перспектыўных галін эканомікі. У такім ключы мы будзем вельмі акуратна і далікатна рухацца разам з калегамі і бізнес-супольнасцю".
Размова не ідзе пра адмену льгот для тых галін, чыя праца эфектыўная і прыносіць прыбытак у маштабах усёй краіны. У любым выпадку ў ведамстве падкрэслілі, што ў рамках фінансавага года забяспечаць нязменнасць падатковых падыходаў.