У Беларусі прадаўжаецца пасяўная кампанія

14 апреля 2014

Ужо засеяна амаль 84 % плошчаў. Па-ранейшаму лідарства ў Мінскай вобласці. Тут засеяна больш як 227 тысяч гектараў. Працы ўжо завяршыла Гомельская вобласць. Выходзіць на фінішную прамую і Гродзенскі рэгіён, дзе ўжо засеяна больш як 90% плошчаў. Да яго ўшчыльную прымыкае Магілёўская вобласць. І замыкае Віцебская - у рэгіёне засеяна ледзь больш за 100 тысяч гектараў.