У Беларусі працягваецца Тыдзень прадпрымальніцтва

1 марта 2018

Сёння адбудзецца адно з ключавых мерапрыемстваў - Асамблея дзелавых колаў. Форум пройдзе ў новым фармаце з акцэнтам не на дакладах, а на абмеркаванні. Прадугледжаны дзве панэльныя дыскусіі - па дзелавым клімаце і лічбавізацыі эканомікі, а таксама круглыя сталы. Традыцыйна ўдзельнікам асамблеі прэзентуюць нацыянальную платформу вядзення бізнесу ў Беларусі на гэты год. Плануецца дапрацаваць дакумент у сувязі са змяненнямі ў заканадаўстве. У першую чаргу ўлічаць новаўвядзенні Дэкрэта № 7, карэкціроўкі Падатковага кодэкса і стратэгію развіцця малога і сярэдняга бізнесу да 2030 года.