Маніторынг цэн у Беларусі працягваецца. Згодна з пастановай урада, штомесячны рост кошту сацыяльна значных тавараў не павінен перавышаць 0,2 %. Наколькі дзяржаўныя і прыватныя гандлёвыя сеткі выконваюць гэта патрабаванне - кантралююць прафсаюзныя інспектары і члены Савета Рэспублікі. Акрамя кошту, адсочваюць і сам факт наяўнасці стратэгічных тавараў. Сёння рэйды адбыліся ў Рагачове. У маршруце харчовыя магазіны і аптэкі. Сярод самых значных прадуктаў бульба, цыбуля, малако, мука і рыс. У спісе медыцынскіх прэпаратаў асноўная ўвага групе антыбіётыкаў агульнага дзеяння, сардэчным лекам, сродкам для лячэння дыхальных шляхоў і шэрагу іншых медыкаментаў. Па выніках праверкі ў райцэнтры сур'ёзных парушэнняў па прадуктовых пазіцыях не выяўлена.
Маніторынг цэн працягнецца ва ўсіх рэгіёнах. Галоўная задача - не дапусціць неабгрунтаванага росту цэн.













