У Беларусі працягваецца масавая сяўба ранніх ярыны і зернебабовых культур

4 апреля 2020
На сёння засеяна каля 440 тысяч гектараў. Гэта 50,8 % плошчаў. Ужо завершаны работы  ў Гомельскім рэгіёне - засеяны ўсе 100,9 тысяч гектараў. На фінішную прамую выходзяць у Брэсцкай вобласці - тут засталося засеяць меней за 3 % плошчаў. Аграрыі Гродзенскага рэгіёна засеялі 66,8 % плошчаў - гэта 81 тысяча гектараў. У Мінскай вобласці  засеяна 50,7 % плошчаў. У Магілёўскай вобласці - 43,8 %. У Віцебскай - 6,3 %. І хоць надвор'е яшчэ сям-там стрымлівае тэмпы вясенне-палявых работ  замаразкамі,   аграрыі штодня прыбаўляюць.  Заклад паспяховай пасяўной кампаніі - дысцыпліна, беражлівае стаўленне  да тэхнікі і не выпадковыя людзі на раллі.

Аб адказнасці ў полі, якая яшчэ ні разу не падвяла беларусаў,  Андрэй Ястрабаў.


У палях гарачая пара - пасяўная

Пра свой, няйначай, як лайнер, механізатар Аляксандр Елісеенка  можа распавядаць гадзінамі. Не трактар, а мара аграрыя. Вось ужо пяты сезон, як неразлучныя ў полі. Нават руліць не трэба, - сістэма дакладнага земляробства аж да сантыметра сама накіруе машыну ў патрэбную каляіну. У палях сельгаспрадпрыемства "Газавік-Сіпакова" зараз гарачая пара. Сяўба ранняй ярыны. Тое, што забяспечыць кармамі жывёлагадоўлю. А значыць,  прынясе прыбытак. Таму энерганасычаную тэхніку давяраюць лепшым. Валерый Марозаў - адзін з маладых механізатараў. Але  ўжо дасталася эфектыўная 35-ка.


Прэзідэнт: трэба актыўней займацца вясновымі палявымі работамі

Пра ход пасяўной кампаніі размова  ішла літаральна напярэдадні і падчас рабочай паездкі Прэзідэнта ў Смалявіцкі раён. Новы міністр сельскай гаспадаркі далажыў  пра вясенне-палявыя работы па ўсіх абласцях. Плануюць справіцца  за 10 дзён. Праўда, надвор'е сёлета не дапамагло аграрыям - нярэдкія замаразкі.


Задача - выканаць аграрныя тэрміны


Нягледзячы на начныя замаразкі,  беларуская тэхніка цалкам спраўляецца. Бо з сонцам глеба выграваецца. Таму і рыхтуюцца, расказвае  Андрэй Дзянісаў,  на досвітку. Дарэчы, для яго гэта ўжо 25-я  пасяўная. Зараз аграрыі працуюць у дзве змены. Культывацыя - каб "закрыць" вільгаць у глебе, пасля - баранаванне і сяўба. У гэтым полі - харчовы ячмень. Гэта з яго потым робяць ячныя крупы. Дарэчы, пра людзей,  а яны ў полі не выпадкова. Сам родам з гэтых месцаў і малады механізатар Раман Купцоў. Год,  як на новым трактары. Але вось такога стаўлення  да тэхнікі мы яшчэ не сустракалі - садзячыся ў кабіну, пераабуваецца ў тапкі?! Аказваецца,  гэта сямейная традыцыя. І - асаблівае стаўленне  да працы.


Наперадзе - буракі, кукуруза 


Авёс і гарох у Маслаках ужо пасеялі. Калі не падвядзе надвор'е, то за тыдзень завершаць сяўбу ранняй ярыны. Наперадзе - буракі, кукуруза. Сёлета ў гаспадарцы адведзена пад культуру звыш тысячы гектараў.